https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Чырвоныя лініі", Курск, беспілотнікі. Аб чым гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю для тэлеканала "Расія"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв`ю для тэлепраграмы "Вялікія нядзельныя весткі" на тэлеканале "Расія"
У якасці інтэрв`юера выступіў журналіст і вядучы грамадска-палітычнага ток-шоу "60 мінут", дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Яўген Папоў.

Інтэрв`ю з кіраўніком беларускай дзяржавы прадаўжалася каля дзвюх гадзін. Аляксандр Лукашэнка падрабязна, шчыра і адкрыта  адказаў на пытанні журналіста, якія датычыліся шырокага спектра тэм, уключаючы беларуска-расійскае супрацоўніцтва, пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Усе падрабязнасці інтэрв`ю стануць вядомыя пазней. Але ўжо апублікаваны ўрыўкі з размовы, у якіх Аляксандр Лукашэнка расказаў аб "чырвоных лініях" у пытаннях абароны і бяспекі, умовах, пры якіх можа ісці размова аб тым, каб націснуць "чырвоную кнопку". Ён таксама пракаментаваў увядзенне забароны на ўезд беларускіх легкавых аўтамабіляў у Літву і расказаў аб выбудоўванні саюзніцкіх адносін з Расіяй.

Размова ішла, у прыватнасці, аб мерах па забеспячэнні бяспекі Беларусі і Расіі, а таксама ў цэлым Саюзнай дзяржавы, аб сітуацыі ва Украіне і шляхах вырашэння канфлікту, аб рэакцыі на паводзіны заходніх суседзяў і абстаноўцы на граніцы. Абмяркоўваліся таксама асобныя аспекты ўнутранай палітыкі, асабістая роля Прэзідэнта ў развіцці краіны і яго планы на перспектыву.Сярод гарачых інфармацыйных тэм, па якіх Аляксандр Лукашэнка даў прадметныя падрабязныя адказы, - інцыдэнт з парушэннем украінскімі беспілотнікамі паветранай прасторы Беларусі, "чырвоныя лініі" ў пытаннях бяспекі, падзеі ў Курскай вобласці. Адказваючы на пытанні журналіста, кіраўнік дзяржавы таксама пракаменціраваў апошнія заявы Польшчы і Украіны.

"Размова была вельмі грунтоўнай і канкрэтнай, - падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з беларускім лідарам журналіст Яўген Папоў. - Пытанні, якія абмеркавалі: мяне цікавіла сітуацыя з беспілотнікамі, сітуацыя ў вашым, нашым прыграніччы, як усё гэта паўплывае на нашы адносіны, на далейшае развіццё падзей. Зразумела, вельмі цікава было пачуць бачанне Аляксандра Лукашэнкі наконт будучыні. Як нашых узаемаадносін у рамках Саюзнай дзяржавы, так і яго бачанне ў вырашэнні ўкраінскага канфлікту. Канкрэтныя адказы. Вельмі дзелавы падыход, узважаная пазіцыя".

15 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Граница Украина Россия Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме