https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля Кургана Славы можа з’явіцца музей гісторыі Узброеных Сіл


На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» можа з’явіцца музей гісторыі Узброеных Сіл Беларусі. Такую прапанову ўнеслі на разгляд кіраўніка дзяржавы падчас яго наведвання мемарыяльнага комплексу.
Як адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, Курган Славы ў асноўным наведваюць у цёплую пару года. На яго думку, новы музей можа стаць новай кропкай прыцягнення, і турыстаў у мемарыяльны комплекс можна будзе прывабліваць на працягу ўсяго года. Тым больш, сёлетняй музейнай экспазіцыі, прысвечанай гісторыі Узброеных Сіл, ужо мала месца ў Доме афіцэраў.

«Трэба падумаць. Музеяў хапае ў нас. Дай бог, каб хадзілі. Трэба падумаць», — не стаў спяшацца з рашэннем Прэзідэнт.

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб ходзе рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу. Акрамя работ па добраўпарадкаванні, ёсць ідэя пашырыць экспазіцыю тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Звязда, 6 жніўня 2024
 
Дата публикации:06.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Курган Славы Музеи Беларуси Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме