https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Белнафтахім» з 18 чэрвеня змяняе цэны на паліва


З 18 чэрвеня ўзровень гранічных рознічных цэн на аўтабензіны і дызельнае паліва на АЗС павялічваецца на адну капейку, паведамілі БелТА ў «Белнафтахіме».
Так, цана аўтамабільнага бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,31, АІ-95-К5-Еўра — Br2,41, АІ-98-К5-Еўра — Br2,63. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў Br2,41.

Аб тым, што «Белнафтахім» рыхтуецца карэктаваць цэны на маторнае паліва, паведамлялася раней.

«З сакавіка 2023 года адбывалася паэтапнае зніжэнне цэн і больш за год цэны на паліва ў краіне заставаліся нязменнымі. За гэты час затраты на вытворчасць нафтапрадуктаў значна выраслі. Асноўнай прычынай стаў рост каціровак на нафту. Калі ў першым квартале мінулага года сорт нафты Urals каціраваўся ніжэй за $50 за бараль, то сёння ён перасягнуў $70. За год змяніліся таксама стаўкі акцызаў на маторнае паліва», — заўважыў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Звязда, 17 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:17.06.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Белнефтехим Бензин Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме