https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 2 жніўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пятнаццатым па гыгарыянскім календары, да канца года застаецца 151 дзень.
Другога жніўня святкуецца Дзень паветрана-дэсантных войск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 жніўня

У 1840 годзе ўказам расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў.
У 1914 годзе ў Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі.

Хто нарадзіўся 2 жніўня

1549 год: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст
1886 год: Мікалай Гуткоўскі, юрыст, публіцыст, удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі.
1923 год: Шымон Перэс, палітычны дзеяч Ізраіля, ураджэнец Беларусі.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Жуль Хофман, англійскі фізік Джон Тындаль і амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў Джон Слоўн.

2 жніўня ў народным календары

У гэты дзень нашы продкі спраўлялі свята дажджоў і навальніц.

У праваслаўным календары гэта дзень старазапаветнага прарока Iльi, апекуна земляробства i абаронцы ад нячыстай сiлы. Людзі казалі: "Прыйшоў Пятрок — сарваў лiсток, прыйшоў Iлля — сарваў два", "Прыйшоў Iлля, нарабiў гнiлля", "На Iлью да абеду лета, а пасля абеду восень", "Iлля ваюе з чартамi, б`е iх перунамi", "Iлья жнiво пачынае, а лета канчае".

У дзень святога Iльi нельга было працаваць: верылі, што разгневаны прарок мог спалiць маланкай селiшча, пабіць градам поле ці пакараць засухай. Таксама пасля Iльi забаранялася купацца ў рэках i азёрах. Казалі: "Ілля ільдзінку ў ваду ўкінуў", гэта значыла, што вада з гэтага дня ўжо была халодная, нягледзячы на цёплае надвор`е. Акрамя таго, верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока ў ваду i могуць зацягнуць чалавека на дно, каб забраць яго.

З 2 жніўня амаль паўсюль на Беларусi пачыналi жаць жыта.

Зажынкі часам пачыналіся яшчэ ў ліпені — як толькі паспее жыта. Першы сноп заўжды зжынала захавальніца роду — маці, або пры яе адсутнасці — старэйшая дачка. Усе спявалі зажынкавыя песні. Збожжа з гэтага снапа асвячалі ў царкве і перад новым пасевам змешвалі з насеннем, а салому аддавалі каровам, каб не хварэлі.

Sputnik, 2 жніўня 2024
 
Дата публикации:02.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Август Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме