Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міратворцаў ААН. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 траўня
У 1885 годзе ў Гродна адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
У 1946 годзе быў заснаваны Мінскі трактарны завод.
У 1992 годзе ў Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 29 траўня
1931 год: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.
1939 год: Людміла Пісарава, беларуская актрыса.
Таксама сёння нарадзіўся рускі паэт Канстанцін Бацюшкаў.
29 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадора, якога ў народзе называлі Фёдар Жытнік. Людзі верылі, што гэты дзень вельмі добры для таго, каб сеяць жыта. Увогуле ў цёплых мясцінах 29 траўня быў апошнім днём для сеяння яравых. У вёсках пачыналі рыхтавацца да вяселляў.
Калі 29 траўня была навальніца, лічылася, што чакае добры ўраджай збожжа. Калі дождж ужо скончыўся, але насякомыя не лятаюць, значыць, ён скора пойдзе зноў. А вось пачуць падчас дажджу жабу – добрая прыкмета: непагадзь хутка скончыцца.
Sputnik, 29 траўня 2024