https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па новых правілах: дадатковыя ўмовы для сямейнага капіталу набылі моц


Дадатковыя ўмовы тычацца як прызначэння, так і датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу ў Беларусі.
Праграма сямейнага капіталу была запушчана ў Беларусі ў 2015 годзе і накіравана на падтрымку шматдзетных сямей.

Першапачаткова грошы налічваліся ў доларавым эквіваленце, але ў 2020 годзе перайшлі толькі на рублі.

Асноўная зручнасць сямейнага капіталу ў тым, што яго можна выкарыстоўваць датэрмінова, напрыклад, на набыццё жылля, атрыманне адукацыі, а таксама на аплату медыцынскіх паслуг.

Але ў лютым гэтага года ўказам прэзідэнта быў крыху зменены парадак прадастаўлення сямейнага капіталу, у прыватнасці, былі ўведзены дадатковыя ўмовы для назначэння капіталу і датэрміновага выкарыстання гэтых сродкаў. Гэтыя навацыі набылі моц з 28 траўня.

Толькі калі "квадратаў" не хапае

Дадатковае патрабаванне ўводзіцца для тых, хто хоча датэрмінова расходаваць капітал на вырашэнне кватэрнага пытання. Цяпер купіць за гэтыя грошы дом ці кватэру змогуць толькі тыя, у каго ва ўласнасці не больш за 15 квадратных метраў на аднаго чалавека. У мінчан у гэтым плане іншыя нормы – не больш за 10 "квадратаў" на члена сям’і.

Акрамя таго, гэтыя сем’і павінны быць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Яшчэ адзін важны нюанс – у будучым прадаць жыллё, набытае за сямейны капітал, не атрымаецца, гэта зараз забаронена. Прычым абсалютна не важна, ці была здзейснена гэтая купля цалкам за грошы капіталу або ў асноўным былі выдаткаваны сродкі сям’і, а капітал прыйшлося датэрмінова "абнаявіць", каб проста дадаць неабходную Вам суму.

Але гэтая забарона будзе часовай – пяць гадоў з дня рэгістрацыі права ўласнасці на нерухомасць.

Яшчэ адзін момант: калі сродкі сямейнага капіталу пойдуць на рэканструкцыю жылля, то яе вынікам павінна быць павелічэнне агульнай плошчы жылога памяшкання. Гэта значыць, проста зрабіць рамонт не атрымаецца.

За медпаслугамі толькі ў дзяржклінікі

Згодна з указам, з’явіліся і дадатковыя ўмовы па выкарыстанні сродкаў капіталу на медыцынскія паслугі.

Цяпер калі шматдзетная сям’я плануе датэрмінова накіраваць грошы капіталу на атрыманне медыцынскіх паслуг, звярнуцца па гэта яны змогуць толькі ў дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя. Раней атрымліваць лячэнне можна было ў любых медцэнтрах незалежна ад іх формы ўласнасці, але акрамя ІП.

Крыху скарэктавана і аплата стаматалагічных паслуг (імплантацыя і пратэзаванне зубоў). Грошы будуць пералічвацца паэтапна: да 50% – пры заключэнні дагавора і канчатковы разлік – пасля атрымання медыцынскай паслугі. Што датычыцца ўстаноўкі брэкет-сістэм, то гэта паслуга будзе аплачвацца адразу ў поўным аб’ёме.

Дарэчы, аналагічныя змены закранулі і адукацыю. Гэта значыць, аплачваць навучанне за кошт капіталу будуць за кожны навучальны год. За гэты перыяд будзе пералічвацца сума аплаты, а таксама запазычанасць за папярэдні год і так да заканчэння навучання.

Капітал увязалі з "дармаедствам"

Яшчэ адно новаўвядзенне тычыцца "дармаедства". Гэта закране тыя сем’і, дзе галава сям’і з’яўляецца ўтрыманцам.

Цяпер, каб такой сям’і разлічваць на сямейным капітал, працаздольны бацька, айчым у поўнай сям’і або бацька ў няпоўнай павінны быць заняты не менш за шэсць месяцаў на працягу года перад тым, як звярнуцца па гэтую меру дзяржпадтрымкі. Важна, каб і на дзень звароту бацька таксама быў заняты. Гэта значыць, каб сям’і прызначылі капітал, бацька павінен працаваць.

Падобная ўмова ўведзена і для датэрміновага выкарыстання гэтых грошай – бацька дзіцяці павінен працаваць не менш за 12 месяцаў за апошнія два гады. Прычым гэтая праца можа быць з перапынкамі.

Апроч таго, скарыстацца правам на назначэнне і датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу будзе немагчыма, калі дзеці на дзень звароту прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы або адабраны з сям’і.

Калі ж сям’я ліквідуе ўсе гэтыя "недахопы", яна зможа звярнуцца за прызначэннем і датэрміновым распараджэннем сямейным капіталам у любы тэрмін на працягу 18 гадоў. Раней гэта было паўгода з дня нараджэння ці ўсынаўлення трэцяга або наступнага дзіцяці.

Узмоцнены кантроль за тратай капіталу

Таксама ўрэгулявана пытанне вяртання неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў сямейнага капіталу ў бюджэт.

Так, калі ў гэтым не будзе віны сям’і ці трэціх асоб (напрыклад, устаноў аховы здароўя або забудоўшчыка), то грошы вярнуць на рахунак. Калі ж трату сродкаў прызнаюць незаконнай, то капітал адбяруць.

Сямейны капітал

Сямейны капітал прызначаюць шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. Цяпер ён складае 31 480 беларускіх рублёў.

З 2015 па 2019 год сямейны капітал прызначалі ў доларах, ён складаў 10 тысяч, а з 2020-га – у нацвалюце.

Паводле апошніх звестак Мінпрацы і сацабароны, са студзеня 2015 года ў Беларусі было адкрыта 137 тысяч укладаў сямейнага капіталу. На 1 траўня бягучага года было прынята больш за 82 тысячы рашэнняў аб яго датэрміновым выкарыстанні. 81% з іх – для паляпшэння жыллёвых умоў, 8% – на атрыманне адукацыі і яшчэ 11% – на атрыманне платных медыцынскіх паслуг.

Sputnik Беларусь, 1 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:01.06.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:399
 
Ключевые слова:
Семейный капитал Соцзащита в Беларуси Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме