Якія падзеі адбыліся 17 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 траўня
У 1995 годзе была створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 17 траўня
1681 год: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1952 год: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык Сяргей Салаўёў і французскі кампазітар Эрык Саці.
17 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Пелагеі Тарсійскай.
У сялян працягваліся працы ў агародзе – сеялі агуркі, кукурузу і бабы. Калі цвіце каліна, гэтыя культуры ўжо не памерзнуць.
Дрэннай прыкметай было 17 траўня забіць птушку на мяса – лічылася, што ў таго, хто так зробіць, куры і качкі будут дрэнна несціся і куранят будзе мала.
Калі раніцай не выпала раса, надвор`е хутка зменіцца. Кукаванне зязюлі прадвяшчае добрае надвор`е.
Sputnik, 17 траўня 2024