https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алтайскую грэчку забаранілі прадаваць у Беларусі


Крупу грэцкую ядрыцу вышэйшага гатунку, вырабленую ў Барнавуле, забаранілі ўвозіць на тэрыторыю Беларусі і прадаваць у рэспубліцы, абазначана ў рэестры небяспечнай прадукцыі.
Так, крупы не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі», «Крупа грэцкая. ТУ» па бяспецы і маркіроўцы ў частцы прадастаўлення дакладнай інфармацыі аб найменні прадукту. 

«Назва, задэклараваная вытворцам у маркіроўцы спажывецкага пакавання, недакладна характарызуе харчовы прадукт і не дазваляе ідэнтыфікаваць яго па найменні», — растлумачылі ў Дзяржстандарце.

Эксперты ўстанавілі ў выпрабаваннях, што паказчык па разварвальнасці забароненай да продажу грэчкі склаў 29 мін. пры норме не больш за 25 мін., з чаго вынікае, што прадукцыі, якая трапіла пад забарону, надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці, але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікавана як прадукцыя, за якую выдаецца.

Грачаныя крупы алтайскага вытворцы ТАА «Вега-інжынірынг» з 11 снежня трапілі пад забарону ўвозу ў Беларусь і продажу ў краіне.

Звязда, 10 снежня 2024
 
Дата публикации:10.12.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:29
 
Ключевые слова:
Проовольственная безопасность Гречневая крупа Барнаул
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме