БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лістапада 2024 года, павялічыўся на 2,2 працэнта і складае Br447,64. У ведамстве адзначылі, што ён будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2025 года.
У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.
У міністэрстве дадалі, што ўзроставыя даплаты да пенсій атрымліваюць амаль 540 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым. Памер гэтых выплат павялічыцца на 2,2 працэнта. Так, для асоб ва ўзросце 75-79 гадоў даплата складзе Br83,93, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br195,84. Для асоб 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - Br167,87, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br223,82.
1 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
1 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА