Юных наведвальнікаў чакала насычаная праграма, дзе ажылі самыя неверагодныя дзіцячыя і пісьменніцкія фантазіі. Інтэрактыўныя гульні, імправізаваны спектакль, загадкі, вершы і песні дапамаглі маленькім чытачам паглыбіцца ў свет любімых гісторый.
Падчас сустрэчы можна было набыць кнігу і атрымаць асабісты аўтограф і казачны экслібрыс ад самой Кніжнай феі! Усе пакупнікі кніг змаглі паўдзельнічаць у разыгранцы «Шчаслівы чытач» і атрымаць прыз ад Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і Выдавецкага дому «Звязда»

Аўтар: Лізавета Крупянькова
Звязда, 25 красавіка 2025
Звязда, 25 красавіка 2025