https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод затрыманых на несанкцыянаваных вулічных акцыях сустракаюцца і грамадзяне, нядаўна вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі


Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў, паведамляе Тelegram-канал Беларускага саюза журналістаў.
Кіраўнік МУС — аб працы з затрыманымі: Звярамі стараемся не быць, але і мяккацелымі таксама

— Гэта тыя, хто не зразумеў прыхільнай міласэрнасці дзяржавы да іх, не ацаніў гэтага гуманнага кроку. І калі яны да нас трапляюць, як правіла ў стане ап’янення, хай ужо потым не шчабечуць: пра што яны думалі, пра што не думалі, — адзначыў Караеў. Таксама ён звярнуў увагу на тое, што, паўторна паўстаўшы перад судом, можна атрымаць больш жорсткае пакаранне, паколькі суд у такіх выпадках улічвае ўсе характарыстыкі абвінавачанага.

— І ў той жа самы час мы вельмі стараемся пры разборах затрыманых паглядзець і нават чыста па-чалавечы, хто трапіў туды выпадкова. І звярамі стараемся не быць, але і мяккацелымі таксама не будзем, — падкрэсліў Караеў.



Звязда, 28 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:28.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Цветные революции Криминал Правопорядок Безопасность Гибридная война Уличные акции Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме