https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцебская філармонія распачне сезон у Міжнародны дзень музыкі 1 кастрычніка


Святочная праграма будзе насычана рознымі музычнымі стылямі — ад класіцызму і рамантызму да аперэты, кінамузыкі і нават басанова. Па словах арганізатараў, таксама прагучыць шмат прэм’ер.
У гэты дзень можна будзе паслухаць аднаго з фаварытаў публікі — філарманічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бяляўскага. 

А праз дзень ў рамках праекта «Філармонія — дзецям» адбудзецца канцэрт арганнай музыкі «У гасцях у караля». Унікальны арган нямецкай фірмы Glatter-Götz быў усталяваны ў 2007 годзе, ён другі ў Беларусі (пасля Беларускай дзяржаўнай філармоніі), які знаходзіцца не ў храме.

Папулярны адзіны ў краіне праект для будучых мам «Выткаць душу з нот» вырашана праводзіць у рэжыме анлайн. Гэта зроблена, каб не было пагрозы заражэння цяжарных COVID-19. Летась гэтаму цыклу канцэртна-пазнавальных праграм споўнілася 10 гадоў. Навукова даказана, што класічная музыка выклікае ў цяжарнай станоўчыя эмоцыі, пачуццё абароненасці і гармоніі, а таксама ўздзейнічае на фармаванне разумовых здольнасцяў і псіхікі малога. Спецыялісты, якія наведвалі сустрэчы, дзяліліся каштоўнымі ведамі і адказвалі на пытанні, якія цікавяць жанчын. Папулярнасцю карыстаецца сістэма кнігаабмену «BookCrossing для мам» па тэмах «Цяжарнасць і роды», «Выхаванне дзяцей», «Літаратура для малых» і інш.

29 кастрычніка на вечары беларускага нацыянальнага мастацтва выступіць вакальная група і аркестр танца, музыкі і песні «Талака» (мастацкі кіраўнік — заслужаны дзеяч Рэспублікі Беларусь Мікалай Падаляк).

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 29 верасня 2020
 
Дата публикации:29.09.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:352
 
Ключевые слова:
Віцебск Филармония Классическая музыка Орган
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме