https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства фінансаў павысіла цэны на скупку золата, срэбра і плаціны


Цэны на каштоўныя металы ў вырабах i ломе, скуплялі ў насельніцтва, вырастуць з 22 верасня. Пра гэта паведамляе Мінфін.
Згодна з пастановай Мінфіна ад 14 верасня № 35, скупачныя цэны на каштоўныя металы ў вырабах i ломе за 1 г золата зменіцца наступным чынам:

проба 375 — з 47,39 да 55,15 рубля;
проба 500 — з 63,19 да 73,54 рубля;
пробы 583 і 585 — з 73,93 да 86,04 рубля;
проба 750 — з 94,79 да 110,3 рубля;
проба 900 — з 113,74 да 132,36 рубля;
проба 916 — з 115,76 да 134,72 рубля;
проба 950 — з 120,06 да 139,72 рубля;
проба 958 — з 121,07 да 140,89 рубля.

Падаражэе і срэбра. У залежнасці ад пробы цана 1 г срэбра павялічыцца:

проба 750 - з 1,06 да 1,55 рубля;
проба 800 - з 1,13 да 1,65 рубля;
проба 875 - з 1,23 да 1,8 рубля;
проба 916 - з 1,29 да 1,89 рубля;
проба 925 - з 1,30 да 1,91 рубля;
проба 960 - з 1,35 да 1,98 рубля.

З 22 верасня падаражэе таксама і кошт плаціны 950-й пробы. Ён зменіцца з 56.34 да 66.35 рубля. 

Звязда, 22 верасня 2020
 
Дата публикации:22.09.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Драгоценные металлы Скупка Ценообразование Белорусский рубль Инфляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме