https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідыум Савета Рэспублікі на пасяджэнні разгледзеў пытанне аб рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі ад 17 верасня і прыняў адпаведную заяву


Аб гэтым паведамілі ў Савеце Рэспублікі.
"Прэзідыум Савета Рэспублікі адзначае тэндэнцыйны палітызаваны характар рэзалюцыі Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі, якая ўяўляе сабой адкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, - гаворыцца ў заяве. - У рэзалюцыі бяздоказна адмаўляецца відавочнае - пераканаўчая перамога на выбарах дзеючага Прэзідэнта Беларусі, пацверджаная шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі наглядальнікамі, робіцца спроба выдаць меншасць за большасць, неправамерна падтрымліваюцца неканстытуцыйныя дзеянні і структуры. Рэзалюцыя напоўнена шматлікімі лжывымі сцвярджэннямі і ацэнкамі, дэзынфармацыяй і непрыкрытымі пагрозамі".

Замест таго каб займацца праблемамі сваіх краін, спадам іх эканомік, ростам колькасці беспрацоўных, другой хваляй пандэміі COVID-19, што забірае жыцці многіх людзей, шматтысячнымі пратэснымі акцыямі, якія жорстка падаўляюцца рэпрэсіўнымі органамі, еўрапарламентарыі спрабуюць унесці раскол у беларускае грамадства, дэстабілізаваць палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Адсутнасць аб`ектыўнай ацэнкі становішча ў нашай краіне не дазваляе дэпутатам Еўрапейскага парламента прапанаваць канструктыўны парадак дня развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю.

"Падкрэсліваем, што беларускі народ самастойна разбярэцца з усімі пытаннямі ўнутранага жыцця сваёй краіны, прадоўжыць працаваць над эвалюцыйным развіццём эканомікі, палітычнай сістэмы, сацыяльнай і гуманітарнай сфер. Мы гатовы пашыраць узаемадзеянне з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, уключаючы парламентарыяў, але будзем гэта рабіць на роўнай і ўзаемапаважлівай аснове", - адзначаецца ў заяве.

18 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.09.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Европарламент Цветные революции Гибридная война Суверенитет Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме