https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 73 402 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 71 999 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 73 402 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 605 547 тэстаў на каранавірус.

71 999 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 726 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 27,6 млн чалавек, пры гэтым больш за 898 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,3 млн заражаных, Індыя — больш за 4,3 млн, Бразілія — больш за 4,1 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 9 верасня 2020
 
Дата публикации:09.09.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме