Да ўдзелу ў ім дапускаюцца маладыя навукоўцы, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, у тым ліку кандыдаты навук ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2021 года (1986 года нараджэння ўключна), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 30 гадоў, а таксама дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў на тую ж дату (уключаючы 1976 год нараджэння), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 40 гадоў.
Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк дадзеных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН. Акрамя таго, у перыяд знаходжання ў банку дадзеных яны атрымліваюць штогадовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым, навукова-арганізацыйным або навукова-практычным мерапрыемстве (гэта можа быць канферэнцыя, сімпозіум, навуковая школа, кароткатэрміновая стажыроўка і г.д.).
Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету на сайце НАН. Акрамя таго, яны накіроўваюць камплект дакументаў да 30 кастрычніка 2020 года ў конкурсныя камісіі пры аддзяленнях Акадэміі навук з улікам свайго напрамку навуковай дзейнасці па адрасе: 220072, г.Мінск, пр. Незалежнасці, 66.
З патрабаваннямі, што прад’яўляюцца да ўдзельнікаў, і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце НАН.
Надзея Нікалаева
Звязда, 31 жніўня 2020
Надзея Нікалаева
Звязда, 31 жніўня 2020