https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 28 жніўня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 125 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1712 годзе Санкт-Пецярбург стаў сталіцай Расіі? Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 жніўня

У 1656 годзе войска Рэчы Паспалітай атрвмала перамогу ў бітве пад Любжам у час II Паўночнай вайны.
У 1712 годзе цар Пётр I перанёс сталіцу з Масквы ў Санкт-Пецярбург.
У 1919 годзе ў Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё ўніверсітэта Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 28 жніўня

1772 год: Францішак Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1915 год: Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзеяч, сябра Беларускага студэнцкага саюзу ў Вільні.
1918 год: Міхась Пянкрат, беларускі паэт, празаік.
1936 год: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт.
1951 год: Віктар Александровіч, беларускі графік і жывапісец.
1972 год: Дзмітрый Завадскі, беларускі журналіст, тэлеаператар.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся нямецкі пісьменнік Ёган Вольфганг Гётэ і рускія пісьменнікі Леў Талстой і Аркадзь Стругацкі.

28 жніўня ў народным календары

Сёння вернікі спраўляюць свята Прачыстая (таксама Першая Прачыстая або Спажа). Першай Прачыстай называюць дзень смерці Багародзіцы, Другой Прачыстай дзень Яе нараджэння 21 верасня, Трэцяй Прачыстай — Пакроў Прасвятой Багародзіцы (14 кастрычніка).

Гэты дзень напоўнены і смуткам ад таго, што Заступніца пайшла ад нас, і радасцю, што яна не засталася ў труне, а была ўзятая на неба.

28 жніўня звязвалі не толькі з царкоўным святам, але і з канцом жніва, дажынкамі. Казалі: "Прыйшла Прачыста – стала ў полі чыста". Да гэтага дня сяляне пакідалі на полі адну нязжатую паласу, якую дажыналі на Прачыстую і збіралі ў сноп. Некалькі каласоў усё роўна пакідалі: лічылася, што так зямля хутчэй набярэцца сіл, каб даць на наступны год багаты ўраджай. На пустым полі пасля праходзіў хрэсны ход.

Апошні сноп свяцілі ў царкве і ставілі ў чырвоным куце, і там ён заставаўся ўсю зіму. Зерне з яго бралі для абрадаў, а таксама давалі хворым і дамашняй жывёле.

У дамах ладзіліся багатыя сталы і вячоркі, на якіх хлопцы і дзяўчыны прыглядаліся адзін да аднаго. Дзяўчын страшылі: "На Прычыстую не нагледзеш — зіму дзеўкай і праседзеш". З гэтага дня пачыналася сватаўство, заручыны, вяселлі.

У народзе лічылі, што з гэтага дня пачынаецца першае, "маладое" бабіна лета.

Sputnik, 28 жніўня 2020
 
Дата публикации:28.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Август
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме