https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: нам не патрэбны заморскія, нам патрэбны свой урад, сваё кіраўніцтва


Беларусі не патрэбны заморскія, нам патрэбны свой урад, сваё кіраўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў на мітынгу, які праходзіць у цэнтры Мінска.
"Нам прапануюць новы ўрад. Яго стварылі ўжо за мяжой. Не могуць разабрацца, хто прыедзе намі кіраваць. Але мы памятаем гісторыю. Гэтых урадаў было шмат, і цяпер у Амерыцы сядзіць адзін з іх. Нам не патрэбны заморскія ўрады. Нам патрэбны свой урад, сваё кіраўніцтва, і мы будзем яго выбіраць", - сказаў Прэзідэнт пад бурныя авацыі.

"За Бацьку!!!" - крычалі мітынгуючыя.

"Нам прапануюць новую ўладу. Нам прапануюць салдат НАТА, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Нас хочуць абуць у лапці і паганяць бізуном. Няўжо вы гэтага не бачыце?! Калі нехта гэтага хоча - без мяне. Я ніколі не пайду на злом нашай дзяржавы! Я ніколі не пайду на знішчэнне таго, што створана нашымі з вамі рукамі! Гэтаму не бываць!" - усклікнуў беларускі лідар.

"Разам за Бацькам!!!" - закрычалі ў адказ людзі.

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Беспорядки Независимость Суверенитет Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме