https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Мы розныя, але Беларусь у нас адна" - мітынгуючыя на пл.Незалежнасці ў Мінску прынялі петыцыю ў падтрымку міру


Мітынгуючыя на плошчы Незалежнасці ў Мінску прынялі сваю петыцыю. Яе тэкст зачытаў кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька.
Петыцыю Генадзь Давыдзька назваў зваротам да беларускага народа. У ім мітынгуючыя ў першую чаргу заклікалі захаваць краіну для дзяцей.

"Мы, народ Беларусі, зрабілі свой суверэнны, безагаворачны і безапеляцыйны выбар - за незалежнасць, працвітанне і дабрабыт нас і нашых дзяцей. Але гэту перамогу ў нас хочуць украсці, а кожнага, хто зрабіў сумленны выбар, абылгаць, выставіць ворагам у вачах народа. Знешнія сілы распальваюць пажар неразумення і агрэсіі, сутыкаюць ілбамі нас, беларусаў, каб у гэтым хаосе падзяліць, разрабаваць тое, што стваралася цяжкай працай нашых бацькаў і дзядоў", - зачытаў тэкст петыцыі старшыня грамадскага аб`яднання.

У звароце таксама падкрэсліваецца, што беларусы не павінны больш маўчаць і "ісці на повадзе падбухторшчыкаў і лгуноў, патураць вулічным крыкунам і правакатарам". "Мы не дазволім адняць будучыню ў нашай краіны, яе дзяцей і ўнукаў. Мы, беларусы, заўсёды жылі сваім розумам, умеем слухаць і чуць адзін аднаго, з павагай ставімся да розных пунктаў гледжання. Мы лічым, што вулічныя пратэсты вядуць да расколу грамадства, падзелу грамадзян на сваіх і чужых. Гэтага нельга дапусціць, - прадоўжыў Генадзь Давыдзька. - Суграмадзяне, азірніцеся вакол: за намі цудоўная краіна, нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што страчваць. У нашых агульных інтарэсах зрабіць так, каб жыццё як мага хутчэй увайшло ў прывычную каляіну".

Беларусы хочуць спакойна жыць, працаваць і гадаваць дзяцей у мірнай і бяспечнай краіне, гаворыцца ў петыцыі. Але для гэтага, адзначаецца ў дакуменце, грамадзянам неабходна быць разам. "Нас шмат, мы розныя, але Беларусь у нас адна. Беларусь - гэта мы!" - рэзюмаваў выступоўца.

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:302
 
Ключевые слова:
Петиция Суверенитет Независимость Мінск Митинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме