https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-красавіку павялічылася на 6,9 працэнта


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені — красавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала Br6,5 млрд і павялічылася ў параўнанні са студзенем — красавіком 2023 года ў супастаўных цэнах на 6,9 працэнта. 

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br6,4 млрд, або ў супастаўных цэнах на 7,2 працэнта больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 613 тыс. т, што на 3,1 працэнта больш, чым у студзені — красавіку 2023 года, малака атрымана 2865 тыс. т (на 8,2 працэнта больш), яек атрымана 1202 млн штук (на 19 працэнтаў больш).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,4 працэнта аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 98,5 працэнта малака і 91,2 працэнта вытворчасці яек.

На 1 траўня 2024 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў — 1,4 млн галоў. Колькасць свіней склала 2,3 млн галоў.

Звязда, 17 траўня 2024
 
Дата публикации:17.05.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Статистика Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме