https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэрты "За Беларусь" пройдуць 8 жніўня ва ўсіх рэгіёнах краіны


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Канцэрты "За Беларусь" з удзелам зорак беларускай оперы і эстрады, праслаўленых калектываў народнай і акадэмічнай музыкі, таленавітых маладых артыстаў і папулярных выканаўцаў пройдуць 8 жніўня ва ўсіх рэгіёнах краіны. 

У прыватнасці, у Баранавічах канцэрт пройдзе з 19.00 да 22.00 на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік", а ў пінскім парку культуры і адпачынку - з 20.00 да 23.00. На адкрытай пляцоўцы ў Оршы музычная праграма запланавана на вуліцы Леніна з 18.00 да 21.00, у Наваполацку - на плошчы Будаўнікоў з 15.00 да 18.00. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях мерапрыемствы запланаваны з 18.00 да 21.00. Месца правядзення ў Мазыры - Плошча Леніна, у Жлобіне - пляцоўка каля Дома культуры "Металург", у Лідзе - Дажыначная плошча.

У Асіповіцкім цэнтральным парку праграма пачнецца ў 19.00 і завершыцца ў 22.00. Музычныя нумары на адкрытай пляцоўцы каля "Бабруйск-Арэны" адбудуцца з 20.00 да 23.00. Канцэртная праграма ў Маладзечне (Летні амфітэатр) і Салігорску (Цэнтральная плошча) пройдзе з 19.00 да 22.00. "Барысаў-Арэна" прыме гледачоў з 16.00 да 19.00. Мінчане і госці сталіцы змогуць наведаць канцэрт у парку Дружбы народаў з 17.00 да 22.00.

6 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
"За Беларусь" Фэст культуры Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме