https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 3 жніўня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шаснаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.
А вы ведаеце, што 75 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну"? Як сведчаць дадзеныя нацыянальнага архіва Беларусі, парадку 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 жніўня

У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне "быть за одно".
У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.
У 1678 годзе Расія і Рэч Паспалітая заключылі дагавор аб працягу на 13 гадоў Андрусаўскага перамір`я, Рэч Паспалітая замест Кіева Рэчы Паспалітай атрымала Веліж, Себеж і Невель.
У 1943 годзе пачаўся першы этап "Рэйкавай вайны".
У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.
У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.

Хто нарадзіўся 3 жніўня

1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.
1899 год: Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, заснавальнік Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.
1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В.Быкава, ілюстравала кнігі Я.Коласа, М.Багдановіча, Дж.Олдрыджа і іншых.
1986 год: Дар`я Домрачава, беларуская біятланістка.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар гурта Metallica Джэймс Хэтфілд.

3 жніўня ў народным календары

Працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".

Колькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.

Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.

Звычайна на пачатак жніва заклікалі святара – каб ён прачытаў малітву над жытам. Але захаваліся ў асобных раёнах і язычніцкія абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом або падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.

Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.

Sputnik, 3 жніўня 2020
 
Дата публикации:03.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Август
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме