https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЦВК вызначыла парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах


ЦВК Беларусі вызначыла парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведная пастанова прынята 31 ліпеня.
У адпаведнасці з дакументам, пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на участках па месцы знаходжання або рэгістрацыі.

«Тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на участках для галасавання, утвораных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак або выезду сяброў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка», — гаворыцца ў пастанове.

Акрамя таго, названыя арганізацыі аховы здароўя павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на участках для галасавання, утвораных у бальнiцах, ва ўчастковыя камісіі.

Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў бальніцах ці арганізоўваць выезд сябраў камісій для галасавання на даму павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Звязда, 1 жніўня 2020
 
Дата публикации:01.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Голосование Эпидемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме