https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах


Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах. Ініцыятарам сацыялагічнага даследавання выступае прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі, паведаміў 28 ліпеня яго дырэктар Уладзімір Пярцоў.
Праводзіць даследаванне будзе Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім саюзе грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый».

«Мы звярнуліся да БКМА, паколькі ў гэтай арганізацыі ёсць станоўчы вопыт правядзення падобных даследаванняў, грамадзянскага кантролю за выбарчым працэсам у папярэднія кампаніі 2010 і 2015 гадоў», — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Ён нагадаў, што гэтыя даследаванні былі «дастаткова блізкія да вынікаў галасавання і практычна цалкам супадалі з вынікамі exit poll, якія праводзілі іншыя знакамітыя замежныя арганізацыі».

«Запыт на аб’ектыўныя сацыялягічныя дасьледаваньні ёсць. Мы крыху стаміліся ад «плотавай» сацыялогіі. У нашым выбарчым працэсе павінны прысутнічаць цывілізаваныя формы сацдаследаванняў», — падкрэсліў дырэктар МДТРК «Мір» у Беларусі.

У сваю чаргу старшыня БКМА Павел Алекса звярнуў увагу, што Моладзевая лабараторыя сацдаследаванняў мае пасведчанне аб акрэдытацыі (№ 000037), што атрымана ў камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры НАН.

«У склад лабараторыі ўваходзяць кампетэнтныя спецыялісты: сацыёлагі, палітолагі, навуковыя кансультанты. Сацдаследаванні яны праводзяць на міжнародным узроўні па агульнапрызнаных універсальных методыках», — сказаў ён.

«У нас распрацавана і ўжо апрабавана апытальная сетка. Ёсць інтэрв’юеры з вопытам работы. Мы гатовыя да правядзення такога маштабнага сур’ёзнага даследавання», — заявіў старшыня БКМА.

Звязда, 28 ліпеня 2020
 
Дата публикации:28.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Соцопрос Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме