https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Мінсктранс» аднаўляе аўтобусныя рэйсы ў Варшаву, Вільнюс і Каўнас


З 31 ліпеня з Мінска аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы ў Вільнюс, Каўнас і Варшаву, паведамляе «Мінсктранс».
У Варшаву прадугледжаны два штодзённыя рэйсы. Першы (праз Баранавічы і Брэст) будзе адпраўляцца з Мінска ў 19:00, а з Варшавы — у 12:00. Другі — праз Баранавічы, Слонім, Зэльву, Ваўкавыск, Беласток (без заезду ў аэрапорт Модлін).

З Мінска аўтобусы будуць адпраўляцца ў 8:00, рэйс назад — у 19:30.

У Літву таксама аднаўляюцца два штодзённыя рэйсы. У Вільнюс праз Ашмяны аўтобусы будуць адпраўляцца з Мінска ў 9:30. Аўтобус у Мінск будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 16:00.

У Каўнас з Мінска аўтобус будзе выязджаць штодня ў 7:30 і спыняцца ў Ашмянах, Вільні і Вевісе. Рэйс з Каўнаса запланаваны на 16:00.

На сайце перавозчыка таксама размешчаны ўмовы ўезду ў Літву і Польшчу.

Звязда, 24 ліпеня 2020
 
Дата публикации:24.07.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:256
 
Ключевые слова:
Автобусные перевозки Мінск Литва Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме