https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства інфармацыі збіраецца навесці парадак з размеркаваннем рэкламных даходаў у інтэрнэце


Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі буйнейшых СМІ.
Міністр адзначыў агульнасусветную тэндэнцыю адыходу аўдыторыі друкаваных СМІ ў інтэрнэт і, як вынік, зніжэнне іх тыражоў і даходаў. Адным з варыянтаў вырашэння праблемы ён назваў пераход друкаваных СМІ разам з аўдыторыяй у інтэрнэт. "Лічбавая трансфармацыя - гэта сусветны трэнд", - сказаў ён. У якасці добрага прыкладу, як гэта робіцца на якасным узроўні, міністр назваў ВД "Беларусь сегодня".

"Дарэчы, рэкламныя бюджэты таксама дрэйфуюць у інтэрнэт, - адзначыў міністр. - Але рэкламны рынак тут - гэта тэрыторыя, якая пакуль недастаткова кантралюецца дзяржавай, як у частцы справядлівага размеркавання рэкламных даходаў, так і ў частцы ўтрымання гэтых сродкаў у краіне. Дрэнна, калі беларускія рэкламадаўцы аддаюць грошы замежным грамадзянам, якія нам, беларусам, у нашай жа медыяпрасторы рэкламуюць нашы ж тавары і паслугі".

"У тэлебачанні мы парадак з размеркаваннем рэкламных даходаў практычна навялі. А вось тэрыторыя інтэрнэту патрабуе навядзення парадку. Гэта адна з задач у тым ліку і Міністэрства інфармацыі", - прадоўжыў Ігар Луцкі.

Ён таксама закрануў тэму далейшых пераўтварэнняў у рабоце міністэрства. "Мэта - дабіцца таго, каб мы былі якасным рэгулятарам ва ўсіх сектарах масавай інфармацыі, эфектыўней кантралявалі медыяпрастору, сталі драйверам стварэння перадавых медыярэсурсаў і каардынацыйным цэнтрам інфармацыйнай работы для дзяржорганаў, каб роля міністэрства была і бачнай, і зразумелай грамадству", - сказаў міністр.

9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
СМИ Реклама
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме