https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 2 ліпеня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 182 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спартыўнага журналіста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 ліпеня

У 1900 годзе адбыўся першы палёт дырыжабля мадэлі LZ-1 канструкцыі графа Фердынанда фон Цэпеліна.
У 1927 годзе ў Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.

Хто нарадзіўся 2 ліпеня

1922 год: Генрых Вагнер, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Крыстаф Вілібальд Глюк і швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак Герман Гесэ.

2 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Зосімы, які лічыўся заступнікам пчаляроў.

У гэты час пасечнікі імкнуцца не турбаваць пчол, таму што зараз яны  асабліва актыўна збіраюць пылок з раслін. Пра пчол існавала шмат прыкмет і забабонаў. Так, у садзе ставілі і некалькі пустых вулляў, каб ніхто не мог падлічыць, колькі насамрэч у гаспадара пчол. Па тым, на якое калоссе садзіцца пчала, судзілі пра ўраджай.

Калі пчолы збіраюцца каля сваіх вулляў – хутка будзе дождж. Злыя пчолы прадвяшчалі сушу.

Sputnik, 2 ліпеня 2020
 
Дата публикации:02.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Июль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме