https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У МУС назвалі колькасць затрыманых на пікетах у Беларусі ў пятніцу


Міліцыя звярнулася да беларусаў з просьбай не парушаць правапарадак і "не ствараць "канфліктныя, правакацыйныя сітуацыі".
Каля 270 чалавек былі затрыманыя ў пятніцу ў Беларусі на перадвыбарных пікетах і акцыях салідарнасці, паведамляе МУС рэспублікі.

У пятніцу ў Мінску і рэгіёнах прайшлі апошнія пікеты па зборы подпісаў для вылучэння на прэзідэнцкіх выбарах палітыкаў, якія затым перараслі ў стыхійныя акцыі салідарнасці. У выніку міліцыянеры пачалі затрымліваць удзельнікаў, у тым ліку журналістаў. Многіх карэспандэнтаў затым адпусцілі.

"У дачыненні да грамадзян складзеныя каля 270 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у асноўным за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў", - распавяла прадстаўнік МУС.

Прадстаўнік МУС звярнуў увагу, што па законе "ўдзельнікі масавага мерапрыемства абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў праводзiмага масавага мерапрыемства, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў i прадстаўнiкоў грамадскасцi, якiя выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку".

У ведамстве звярнуліся да грамадзян з заклікам не парушаць правапарадак і "не ствараць"канфліктныя, правакацыйныя сітуацыі".

Раней, у суботу, мінскія ўлады каментуючы так званыя "ланцугі салідарнасці", заявілі, што гэтыя акцыі носяць несанкцыянаваны характар. Для іх правядзення арганізатарам неабходна атрымаць адпаведны дазвол. У Мінгарвыканкаме звярнулі ўвагу, што за ўдзел у падобных акцыях адказнасць нясуць як арганізатары, так і ўдзельнікі.

Мінск, 21 чэрвеня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:21.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Мінск Беспорядки Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме