https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 6 ліпеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 178 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень пацалунку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 ліпеня

У 1253 годзе ў дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
У 1989 годзе была адноўлена Полацкая епархія.

Хто нарадзіўся 6 ліпеня

1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Джон Флаксман і амерыканскі акцёр Сільвестар Сталоне.

6 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агрыпіны, якую празвалі Купальніцай, у народным календары гэты дзень супадаў са святкаваннем Купалля, яно адзначалася ў некаторых мясцовасцях Беларусі ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

На Купалле збіралі гаючыя зёлкі, варажылі на вянках і скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, што здарылася за год. Ноччу хадзілі ў лес шукаць папараць-кветку – магічную расліну, якая нібыта квітнее ўсяго некалькі секунд у купальскую ноч, але можа прынесці свайму уладару багацце і нават магчымасць разумець звяроў і птушак. На досвітку 7 ліпеня дзяўчыны ўмываліся расой, каб захаваць сваю прыгажосць.

Шмат расы ў гэты дзень, дарэчы, прадвяшчала добры ўраджай агуркоў. Калі чуваць конікаў, дзень будзе спякотны, а вось моцны пах палявых кветак сведчыць пра тое, што збіраецца дождж.

Sputnik, 6 ліпеня 2024
 
Дата публикации:06.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:93
 
Ключевые слова:
Июль Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме