https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 7 ліпеня 1944 года


Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй).
На поўнач і паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 30 населеных пунктаў, у тым ліку Парэчча 2-е, Прыбыткі, Сяляўшчына, Янковічы, Броды, Конюхава, Замошша. У лясах на поўдзень ад горада Полацк нашымі часцямі ўзята ў палон група нямецкіх салдат і афіцэраў і сярод іх камандзір 246-й пяхотнай дывізіі генерал-маёр Мюлер-Бюлаў.

На паўночны захад і захад ад горада Мінск нашы войскі, працягваючы развіваць наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Вілейскай вобласці горадам Ашмяны і Астравец, а таксама з баямі занялі больш за 250 іншых населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Кемелішкі, Быстрыца, Сыманелі, Узвіжанск, Варняны, Дубнікі, Лоша, Гудагай, Цэханы, Стрыпуны, Багданаў, Вішнёў, Такажышкі і чыгуначныя станцыі Солы, Ашмяны, Гудагай.

На паўднёвы захад ад горада Мінск нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Мір, а таксама з баямі занялі больш за 80 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Налібокі, Дзярэўна, Беражно, Заямна, Ператокі, Сімакова і чыгуначную станцыю Коласава.

На ўсход ад горада Мінск нашы войскі працягвалі аперацыю па ліквідацыі акружаных часцей праціўніка. За дзень бою знішчана да 4.000 нямецкіх салдат і афіцэраў і ўзята ў палон больш за 3.000 чалавек. Сярод палонных камандзір 78-й штурмавой дывізіі немцаў генерал-лейтэнант Траут.

На Баранавіцкім напрамку нашы войскі, пераадольваючы супраціўленне праціўніка, працягвалі весці наступальныя баі, у ходзе якіх занялі больш як 50 населеных пунктаў; сярод іх – Савічы, Ліхасельца, Падлясейкі, Літва (7 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Баранавічы), Русіны, Лукі, Крывошын і чыгуначныя станцыі Пагарэльцы, Ганчары, Крывошын.

У раёне сярэдняга цячэння ракі Прыпяць, на захад ад горада Мазыр, нашы войскі авалодалі раённым цэнтрам Пінскай вобласці горадам Столін, а таксама з баямі занялі населеныя пункты Надубава, Чарацянка, Людзяневічы, Загарбашша, Дзелаўка, Браніслаў, Запроссе, Вільча.

За 6 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 34 нямецкія танкі. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 25 самалётаў праціўніка.

Налёты нашай авіяцыі на чыгуначныя вузлы Брэст і Дзвінск

У ноч на 7 ліпеня наша авіяцыя зрабіла налёты на чыгуначныя вузлы Брэст і Дзвінск і падвергла бамбардзіроўцы эшалоны і ваенныя склады праціўніка.

На чыгуначным вузле Брэст у момант налёту знаходзілася 12 нямецкіх воінскіх эшалонаў. Бамбардзіровачным ударам разбіта некалькі саставаў. Узніклі пажары, сярод якіх адбылося пяць моцных выбухаў.

У выніку бамбардзіроўкі на пасажырскай і таварнай станцыях у Дзвінску ўзніклі буйныя пажары. Гарэлі чыгуначныя эшалоны і вайсковыя склады немцаў. Сярод пажараў адзначаны шматлікія выбухі, з іх тры выбухі вялікай сілы. На таварнай станцыі падарваны склад паліва. Да канца налёту агнём была ахоплена амаль уся тэрыторыя чыгуначнага вузла.
* * *
На поўнач і паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі працягвалі наступленне. Часці Н-скага злучэння, зламаўшы супраціў праціўніка, выйшлі да ракі Дрыса. Савецкія байцы з ходу пераправіліся цераз раку і захапілі плацдарм на яе правым беразе. Немцы спрабавалі адкінуць нашыя падраздзяленні і распачалі некалькі контратак. Савецкія артылерысты, якія рухаліся ў баявых парадках пяхоты, сустрэлі ворага дакладным агнём і рассеялі гітлераўцаў. Пашыраючы плацдарм, нашы войскі занялі сяло Конюхава і перарэзалі шашэйную дарогу Дзісна – Ідрыца. У ходзе баёў на гэтым участку знішчана да батальёна нямецкай пяхоты.
* * *
На паўночы захад і захад ад горада Мінск праціўнік падцягвае свежыя рэзервы і кідае іх у бой. Сёння нашы надыходзячыя часці разграмілі батальён 170-й нямецкай дывізіі, якая толькі што прыбыла на гэты ўчастак фронту. Развіваючы наступленне, нашы войскі авалодалі горадам Ашмяны. Заняты таксама раённы цэнтр Вілейскай вобласці Астравец і больш за 250 іншых населеных пунктаў. Па няпоўных звестках, знішчана да 3 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў. Захоплены 6 танкаў, 22 гарматы, 130 аўтамашын і іншыя трафеі. Узята вялікая колькасць палонных.
* * *
На ўсход ад горада Мінск нашы войскі працягвалі аперацыю па ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка. Немцы кідаюцца з боку ў бок, беспаспяхова спрабуючы намацаць слабое месца і вырвацца з акружэння. Імклівымі ўдарамі нашы войскі раздзялілі групоўку праціўніка на асобныя ізаляваныя адна ад адной часці. Знішчана 30 гармат, 72 мінамёты, 360 кулямётаў, 6 танкаў і самаходных гармат. Захоплена ў немцаў 3 танкі, 360 аўтамашын і да 400 павозак з рознымі грузамі. Сярод узятых сёння палонных – камандзір 73-й нямецкай штурмавой дывізіі генерал-лейтэнант Траут. Гэта ўжо адзінаццаты па ліку нямецкі генерал, узяты ў палон за час наступлення нашых войск, які пачаўся 23 чэрвеня.
* * *
На Баранавіцкім напрамку нашы войскі вялі наступальныя баі. Праціўнік аказвае ўпартае супраціўленне, імкнучыся не дапусціць выхаду савецкіх войск у раён Баранавіч. Пераадольваючы супраціўленне немцаў, нашы часці занялі больш за 50 населеных пунктаў. Байцы Н-скай часці імклівым манеўрам акружылі немцаў, якія рыхтаваліся да контратакі. Знішчана больш за 600 гітлераўцаў. На іншым участку савецкія падраздзяленні вынішчылі ў лесе групу праціўніка колькасцю ў 200 салдат і афіцэраў.
* * *
У раёне сярэдняга цячэння ракі Прыпяць нашы войскі авалодалі горадам Столін і выбілі немцаў з некалькіх іншых населеных пунктаў. Праціўнік, адыходзячы пад ударамі савецкіх часцей, нясе цяжкія страты. Захоплены 4 артылерыйскія батарэі, склад боепрыпасаў і 50 коней.

У Петрыкаўскім раёне нашы байцы вызвалілі з трох фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў больш за 8 тысяч мірных савецкіх грамадзян. Гітлераўцы збіраліся сагнаць зняволеных на катаргу ў Германію.

Імклівым прасоўваннем савецкіх войск было сарвана выкананне гэтай подлай задумы фашысцкіх гандляроў рабамі.

Sputnik Беларусь, 7 ліпеня 2024
 
Дата публикации:07.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:110
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война 80-летие освобождения Беларуси Операция Багратион
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме