https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памерла легенда беларускага тэлебачання Ніна Шоба


Не стала легенды беларускага тэлебачання Ніны Шоба, гаворыцца ў Тelegram-канале Агенцтва тэлевізійных навін. Ёй было 83 гады.
Яна прысвяціла тэлебачанню каля паўстагоддзя і выхавала не адно пакаленне тэлевізіёншчыкаў. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ Ніна Шоба працавала ў Гомелі. Праз тры гады пераехала ў Мінск.

Дзякуючы Ніне Вячаславаўне, стваральніцэ і ідэйнай натхняльніцы культавай праграмы «Калыханка» на БТ, дзеці ўжо больш за 35 гадоў засынаюць пад салодкае гучанне роднай мовы. 

Ніна Шоба — аўтар і іншых папулярных і любімых праграм: «Чырвоныя гваздзікі», «Вас выклікае Спартландыя», «Усе мы родам з дзяцінства», «Сузор’е надзей». Яна таксама стаяла ля вытокаў нацыянальнага тэлепраекта «Дзіцячае «Еўрабачанне».

У памяць аб легендарнай жанчыне тэлеканал «Беларусь 3» пакажа спецыяльны выпуск праграмы «Рэдакцыя» з удзелам Ніны Шобы ў 19:15.

Час і месца развітання ўдакладняюцца.

Звязда, 9 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:09.06.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:151
 
Ключевые слова:
Ніна Шоба Некролог Телевидение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме