https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыццё 40 жанчын і 13 мужчын абарвалася ў падземным пераходзе каля станцыі мятро "Няміга" дваццаць адзін год таму


І сёння ў памяць пра іх на прыступках пераходу і ў маленькай капліцы з мемарыяльнай плітой гараць лампадкі, і ляжаць кветкі.
21 год таму 53 чалавекі сталі ахвярамі трагедыі ў цэнтры Мінска. Масавая цісканіна ў падземным пераходзе забрала жыцці 40 жанчын і 13 мужчын.

Большасць загінулых былі зусім маладымі людзьмі ад 14 да 20 гадоў. Спрабуючы выратаваць людзей, у цісканіне загінулі два міліцыянеры. Пасля трагедыі сюды прыносілі кветкі, фатаграфіі, іконы, запальвалі лампадкі.

У памяць аб загінулых на месцы трагедыі збудаваны манумент, на каменных прыступках якога ляжаць 40 бронзавых ружаў і 13 цюльпанаў. На метафарычных прыступках - надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 мая 1999 года".



Побач - маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, на якой пералічаныя імёны загінулых.

І сёння разам з бронзавымі кветкамі тут ляжаць жывыя, а пад імёнамі загінулых гараць лампадкі.

Людзі ўскладаюць кветкі не толькі да мемарыяла - гваздзікі ляжаць і на прыступках, якія вядуць у падземны пераход, які стаў дваццаць адзін год таму месцам трагедыі.

Sputnik, 30 траўня 2020
 
Дата публикации:30.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
Мінск Няміга Катастрофа Подземный переход Метрополитен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме