https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне суайчыннікам з нагоды 550-годдзя аднойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзя заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нерукатворны вобраз Прасвятой Багародзіцы на гранітным камені з`яўляецца адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі, шануемых ва ўсім хрысціянскім свеце.

"Усведамляючы важнае значэнне духоўнага складніка ў фарміраванні традыцый беларускага народа і захаванні яго культурнай спадчыны, дзяржава аказвае ўсямерную падтрымку ў аднаўленні Жыровіцкага манастыра. Нястомныя малітвы яго насельнікаў абуджаюць у людзях дабро і любоў, надзею і міласэрнасць, аб`ядноўваюць у час любых выпрабаванняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што манастыр і далей будзе заставацца вядучым цэнтрам праваслаўнай асветы, падтрымліваць нацыянальныя традыцыі талерантнасці і верацярпімасці, садзейнічаць умацаванню этнаканфесійнай згоды і стабільнасці ў грамадстве.

"Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай веры, поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя высокіх ідэалаў хрысціянства і працвітання беларускага народа", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

20 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:78
 
Ключевые слова:
Жыровічы Религия Православие Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме