https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 26 722 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 8 168 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 мая ў Беларусі зарэгістравана 26 722​ чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 308 156 тэстаў на каранавірус.

8 168 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памер 151 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

12 мая падчас анлайн-стрыму галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікіта Салавей паведаміў, што каля 80 % беларусаў перанясуць каранавірусную інфекцыю або бессімптомна, або ў лёгкай форме ў выглядзе вострага рэспіраторнага захворвання.

Ён расказаў, што большасць людзей у свеце перахварэе на COVІD-19. І насельніцтва Беларусі таксама. Пры гэтым пацыенты, якія хварэюць лёгка ці бессімптомна, не трапляюць у поле зроку медыкаў: яны не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу і не абследуюцца лабараторна. Таму колькі беларусаў рэальна перахварэе на гэту інфекцыю, будзе ўдакладнена, калі пройдзе эпідэмія і пратэсціруюць вялікую колькасць людзей.

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 12 мая з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам  акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага.

Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.

Звязда, 14 траўня 2020
 
Дата публикации:14.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме