https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінчуку пад выглядам новага iPhone прадалі скрынку з манкай


У міліцыю звярнуўся жыхар Мінска, які паведаміў, што невядомыя зламыснікі пад выглядам продажу мабільнага тэлефона на тэрыторыі Лепеля выманілі ў яго 2300 рублёў.
Разбірацца ў гэтай крымінальнай гісторыі сталі супрацоўнікі крымінальнага вышуку мясцовага РАУС і УУС Віцебскага аблвыканкама.

Высветлілася, што два жыхары Мінска 1995 і 1996 года нараджэння адгукнуліся на аб`яву ў інтэрнэце ад мужчыны, які жадаў купіць iPhone 11 Pro Max. Стэлефанаваўшыся, яны прапанавалі дарагі гаджэт па цане ніжэй за рыначныя прапановы. Даведаўшыся, што пакупнік з`яўляецца мінчуком, прапанавалі прыехаць за тэлефонам у Лепель.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, выкрут зламыснікаў спрацаваў: сам мужчына ехаць адмовіўся, але дамовіўся з сябрам з Наваполацка, які па яго просьбе прыехаў у названы горад, сустрэўся з прадаўцамі, пераканаўся ў цэласнасці упакоўкі, наяўнасці на ёй усялякіх фірменных налепак, аддаў пераведзеную яму на карту суму грошай і адправіў набытак з кіроўцам маршруткі ў Мінск. Глыбокае расчараванне спасцігла мінчука адразу пасля ўскрыцця непашкоджанай упакоўкі. Замест тэлефона там ляжаў палімерны пакет, набіты манкай.

Праваахоўнікам удалося ўстанавіць зламыснікаў. Яны затрыманы. Ёсць падстава меркаваць, што падобную схему мужчыны пракручваюць ужо не ў першы раз.

УУС Віцебскага аблвыканкама заклікае ўсіх пацярпелых ад падобнай ашуканскай схемы гэтых маладых людзей звярнуцца ў міліцыю.

Сяргей Расолька
Звязда, 7 траўня 2020
 
Дата публикации:07.05.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Интернет Криминал Мошенничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме