https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Агульная смяротнасць у Беларусі зніжаецца, а тых, хто памёр ад COVID-19 у 5 разоў менш, чым ад алкаголю


Адпаведныя дадзеныя прывёў 3 траўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Прэзідэнт расказаў, што яму напярэдадні перадалі статыстычныя дадзеныя з падрабязным аналізам. "За 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне паменшылася на 1,5%. Калі кожны квартал будзем утрымліваць 1,5-2%, то мы на 7-8% памяншаем смяротнасць. Гэта вельмі добры паказчык на фоне таго, што ў некаторых дзяржаў смяротнасць пастаянна расце. У нас дынаміка ўніз ўжо некалькі гадоў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як было адзначана на нарадзе, па стане на 2 траўня зафіксавана 97 смерцяў пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за мінулы перыяд года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі амаль 25 тыс. чалавек, ад анкалогіі - прыкладна 6,4 тыс.

"Але што мяне ўразіла - ад атручвання алкаголем памерлі 482 чалавекі. Самагубстваў - 470. Ужо амаль 1 тыс. чалавек загінулі ад алкаголю і самагубстваў. На пажарах загінулі 218 чалавек. На дарогах за 4 месяцы ў аварыях загінулі 163 чалавекі. Патанулі 89 чалавек - амаль столькі, колькі ад рознага роду хвароб, абцяжараных COVID-19 ", - прывёў статыстыку Аляксандр Лукашэнка.

"Але самае галоўнае, што колькасць загінулых зніжаецца квартал да квартала мінулага года, красавік да красавіка мінулага года і гэтак далей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Звязда, 3 траўня 2020
 
Дата публикации:03.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Смертность Алкоголь Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме