https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Натарыусы Беларусі ў маі будуць кансультаваць бясплатна


Пра гэта паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.
Дабрачынная акцыя стартуе 8 мая - Беларуская натарыяльная палата (БНП) правядзе рэспубліканскую акцыю па бясплатным кансультаванні, прысвечаную 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, можна ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны ў адпаведнасці з графікам іх работы. Пракансультавацца са спецыялістам таксама можна па тэлефоне або з дапамогай мэсэнджараў, адзначыў Артур Стрэх. Патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро, можна ўзгадніць найбольш зручны фармат прадастаўлення кансультацыі, у тым ліку з дапамогай сродкаў відэасувязі.

Натарыусы будуць бясплатна кансультаваць грамадзян і пасля святкавання Дня Перамогі - з 11 мая і да канца месяца. Для аховы насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавіруснай інфекцыяй (COVID-19) і выканання рэкамендацый па фізічным дыстанцыраванні акцыя па бясплатным кансультаванні будзе праводзіцца па тэлефонах натарыяльных кантор або з выкарыстаннем сродкаў відэасувязі (мэсэнджараў Skype, Viber і г.д.).

З графікамі прадастаўлення кансультацый натарыусамі ў маі 2020 года можна азнаёміцца на сайце БНП.

У Беларускай натарыяльнай палаце звярнулі ўвагу, што кансультацыя з`яўляецца папярэдняй. Адносна некаторых канкрэтных праваадносін поўная кансультацыя можа быць прадастаўлена толькі пасля ацэнкі натарыусам усіх існуючых абставін і неабходных дакументаў.

Актуальныя кантактныя тэлефоны, адрасы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".

5 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Консультация Нотариальная контора Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме