Усяго праведзена 186 тыс. 262 тэста на каранавірус.
2918 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 93 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб.
На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя.
Звязда, 1 траўня 2020