https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зарэгістравана 9590 выпадкаў захворвання на COVID-19. Памерлі 67 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 25 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 9590 выпадкаў (+817 за суткі) заражэння каранавірусам.
Памерлі 67 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 139 295 тэстаў на каранавірус.

1573 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах, пад асаблівым кантролем лекараў знаходзяцца 114 пацыентаў, частка з якіх падлучаныя да апаратаў ШВЛ. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя. 

Таксама яна падкрэсліла, што медыкі асэнсавана «ідуць на гіпердыягностыку, каб не ўпусціць ніводнага выпадку». Па-ранейшаму па кожным выяўленым выпадку праводзяцца эпідрасследаванне.

Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці. 

Звязда, 25 красавіка 2020
 
Дата публикации:25.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме