Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая падпісаў указ №181 "Аб прызыве афiцэраў запасу на ваенную службу". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адвакаты вядуць актыўную работу па арганізацыі на пастаяннай аснове бясплатнай юрыдычнай дапамогі дзецям па абароне іх правоў, паведамілі ў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
Мінскія мытнікі пры даглядзе грузавога адсека аўтацягніка SCANIA сербскага перавозчыка выявілі двух грамадзян, якія схаваліся ў ім, гаворыцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.
У Беларусі пашыраюцца магчымасці выкарыстання банкаўскіх картак і ўзмацняецца абарона інтарэсаў іх трымальнікаў. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 18 мая 2020 года № 155, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
29 мая на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя найноўшага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Кароль Лір». Пастаноўку можна будзе ўбачыць бясплатна з любой кропкі Беларусі.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама пры падтрымцы Мінпрацы і сацабароны 28 мая правядзе электронны кірмаш вакансій, паведамілі ў камітэце.