https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першыя дозы імуннай плазмы нарыхтаваны ў Беларусі


У Беларусі нарыхтаваны першыя дозы імуннай плазмы. Аб гэтым 17-га красавіка паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Міністр растлумачыў: донарамі імуннай плазмы сталі пацыенты, якія выздаравелі ад каранавіруса. Экспрэс-тэсты пацвердзілі, што ў іх крыві ёсць антыцелы.

"Былі нарыхтаваны першыя дозы плазмы з антыцеламі, якая, паводле літаратурных даных, здольна аказваць тэрапеўтычны эфект на пацыентаў з цяжкім ходам каранавіруснай інфекцыі", - адзначыў Уладзімір Каранік. Ён паабяцаў дадаткова праінфармаваць аб выніках прымянення гэтага метаду.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя дадаў, што Беларусь нядаўна істотна папоўніла запасы прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння ўскладненых форм каранавіруснай інфекцыі. Частка прыбыла сёння ў гуманітарным грузе з Кітая, яшчэ партыю прывязуць на наступным тыдні з Індыі.

17 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
Изоиммунная плазма Лечение в Беларуси Коронавирус Исследования Иммунитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме