https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод беларускіх вайскоўцаў зарэгістраваныя тры выпадкі заражэння COVID-19


Вайскоўцы з падраздзяленняў, дзе служаць гэтыя байцы, ізаляваныя.
"На дадзены момант ва Узброеных Сілах у траіх вайскоўцаў тэрміновай службы тэст на коронавирус даў станоўчы вынік. Адзін выпадак - у салдата з 72-га аб`яднанага вучэбнага цэнтра ў Печах. Цяпер ён знаходзіцца ў Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры ў Мінску. Яго стан медыкі ацэньваюць як стабільны з тэндэнцыяй да паляпшэння. Яшчэ два выпадкі зарэгістраваныя ў салдатаў тэрміновай службы ў Бабруйску, яны змешчаны ў гарадскую цэнтральную бальніцу. Вайскоўцы знаходзяцца ў здавальняючым стане і не маюць патрэбы ў падтрымцы лёгачнай дзейнасці", - распавяла прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік.

"Некалькі тыдняў таму ў вайсковых часцях па ўсёй краіне прайшла трэніроўка, былі абсталяваныя раённыя ізалятары. У іх і змешчаныя вайскоўцы, якія з`яўляюцца кантактамі першага ўзроўню. Так званыя намётавыя мястэчкі забяспечаны ўсім, каб вайскоўцы маглі аўтаномна ў іх пражываць - разгорнута палявая кухня, працуюць лекары , - адзначыла афіцыйны прадстаўнік. - У кантактаў першага ўзроўню ўзятыя пробы на каранавірус. Пакуль чакаем вынікаў. Акрамя таго, туды выехаў перасоўны аўтамабіль з рэнтген-апаратам".

Звязда, 17 красавіка 2020
 
Дата публикации:17.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:87
 
Ключевые слова:
Армия Коронавирус Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме