https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхар Верхнядзвінска разграміў машыну хуткай дапамогі


Жыхар Верхнядзвінска напаў на фельчара і разграміў машыну хуткай дапамогі, якая прыехала да яго.
Позна ноччу ў Верхнядзвінскую раённую бальніцу паступіў званок, што адзін з наведвальнікаў мясцовай піцейнай установы упаў і разбіў сабе галаву.

На выклік выехала брыгада хуткай дапамогі, якая забрала пацыента. Ім аказаўся 50-гадовы вадзіцель аднаго з полацкіх аўтапаркаў.

"У машыне па дарозе ў медустанову мужчына стаў праяўляць агрэсію да жанчыны-фельчара. Ён заломліваў ёй руку і хапаў за шыю. Напалоханы медык папрасіла кіроўцу спыніцца і перасела ў кабіну", - распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Калі машына хуткай дапамогі працягнула свой шлях, хуліган стаў біць шкло, якая аддзяляла салон ад кабіны. Працягнуў хуліганіць мужчына і ў прыёмным пакоі бальніцы. Ён пашкодзіў дзверы і зноў стаў нападаць на фельчара. Медыкі выклікалі праваахоўнікаў.

Толькі супрацоўнікі міліцыі змаглі супакоіць жыхара райцэнтра. Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап`янення (1,3 праміле). У дачыненні да яго следчыя распачалі крымінальную справу.

Звязда, 8 красавіка 2020
 
Дата публикации:08.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Хулиганство Происшествия Верхнядзвінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме