https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 8 кастрычніка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 84 дні.
У 1586 годзе ў Вільні была выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 кастрычніка

У 1480 годзе адбылося стаянне на Угры: войска Залатой Арды на чале з Ахматам падыйшло да ракі Угры, на процілеглым беразе стаяла маскоўскае войска на чале з Іванам III. Ахмат чакаў падыходу саюзных войскаў ВКЛ, але гэтага не адбылося.
У 1500 годзе: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
У 1586 годзе ў Вільні ў друкарні Мамонічаў выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
У 1660 годзе войска Рэчы Паспалітай адбіла каля Чавусаў наступленне рускай арміі, што вымусіла яе адступаць да Смаленска.
У 1917 годзе ў Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты "Беларуская Крыніца".

Хто нарадзіўся 8 кастрычніка

1831 год: Міхал Ельскі, беларускі скрыпач і кампазітар.
1947 год: Аляксандр Анісімаў, галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
1976 год: Сяргей Пархоменка, беларускі рэпер, вядомы пад псеўданімам Сярога.

Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Марына Цвятаева і амерыканскі акцёр Мэт Дэйман.

8 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Сергія Раданежскага, які прадказаў перамогу вялікаму князю Дзмітрыю Данскому ў Кулікоўскай бітве. У народзе Сергія лічылі ахоўнікам курэй. У гэты дзень дамашнюю птушку рэзалі на продаж, а таксама назапашчвалі квашаную капусту.

Пасечаную капусту складалі ў апараныя бочкі разам з дробна пасечанай морквай, журавінамі, перасыпалі соллю і таўклі. Некалькі дзён у хаце трымаўся дрэнны пах – пакуль капуста ўкісне.

Калі ў гэты дзень выпадаў першы снег, лічылі, што зіма прыйдзе на Міхайлаў дзень (21 лістапада). Лічылася ўвогуле, што першы снег выпадае за 40 дзён да сапраўднай зімы.

Sputnik, 8 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:08.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:211
 
Ключевые слова:
Календарь Октябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме