https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Air China назвала Нацыянальны аэрапорт Мінск лепшым па абслугоўванні ў Еўропе


Авіяперавозчык КНР кампанія Air China Limited прызнала Нацыянальны аэрапорт Мінск лепшым агентам па наземным абслугоўванні ў Еўропе за 2018 год, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
Пры выбары авіякампанія Air China ацэньвала ў тым ліку і такія паказчыкі якасці, як своечасовасць наземных аперацый, гарантаваная бяспека, працэнт памылак у апрацоўцы багажу, а таксама ўзровень задаволенасці пасажыраў.

Разгледзеўшы ўсіх прэтэндэнтаў, Air China назвала беларускі сталічны аэрапорт лепшым у еўрапейскім рэгіёне ў сферы наземнага абслугоўвання паветраных суднаў.

"Мы ўдзячны партнёрам з авіякампаніі Air China за высокую ацэнку нашай работы. Добры паказчык па своечасовым абслугоўванні паветраных суднаў дасягаецца, перш за ўсё, шляхам прафесійнай і зладжанай работы нашага тэхнічнага персаналу і профільных службаў аэрапорта незалежна ад часу сутак і пары года. Мы рады шматгадоваму супрацоўніцтву з кітайскай авіякампаніяй, паколькі моцныя партнёрскія ўзаемаадносіны - вельмі добры рухавік для новых сумесных мэт і пачынанняў", - пракаменціраваў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск Васіль Корнеў.

Першы рэгулярны рэйс авіякампаніі Air China з Пекіна прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 1 мая 2015 года. З гэтай даты пачаліся палёты авіякампаніі Air China па маршруце Пекін - Мінск - Будапешт - Пекін.

Штотыднёва ў беларускую сталіцу выконваецца чатыры рэйсы з Пекіна - па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях - на самалёце Airbus A330-200 умяшчальнасцю 237 крэслаў.

11 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
Мінск Национальный аэропорт Наземное обслуживание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме