https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады выставілі на продаж Дом друку


Улады выставілі на продаж Дом друку, які знаходзіцца каля станцыі метро «Акадэмія навук».
Пачатковы кошт помніка архітэктуры 1930-х гадоў — 6,975 мільёна рублёў. Мэтавае прызначэнне — адміністрацыйна-дзелавое.

Таргі адбудуцца 20 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930—1935 гадах у стылі канструктывізму. Збудаванне перажыло вайну, а ў 1963—1978 гадах яго рэканструявалі, надбудаваўшы чацвёрты паверх.

Аб`ект будзе прадавацца па рыначным кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання нерухомай маёмасці. Таргі пачнуцца з 6 мільёнаў 975 тысяч 687 рублёў 16 капеек.

Аўтар: Сяргей Расолька
Звязда, 10 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:10.10.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Дом печати Мінск Приватизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме