https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 11 жніўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць трэцім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 142 дні.
У гэты дзень з`явілася першая пісьмовая звестка пра Гродна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 жніўня

У 1127 годзе ў Лаўрэнцьеўскім летапісу ўпершаню быў згаданы горад Гародня (Горадзен, Гродна).
У 1794 годзе расійскія войскі напалі на Вільню, пасля чаго горад капітуляваў.
У 1962 годзе адбыўся запуск савецкага касмічнага карабля Усход-3.

Хто нарадзіўся 11 жніўня

1856 год: Уладзімір Дабравольскі, беларускі этнограф.
1907 год: Аляксей Бараноўскі, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі.
1893 год: Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР.
1939 год: Вячаслаў Чарнатаў, беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Алекс Хейлі і Стыў Возняк, амерыканскі распрацоўшчык камп`ютараў і сузаснавальнік фірмы Apple.

11 жніўня ў народным календары

11 жніўня – дзень пакутніка Калініка. На Івана Калінавіка (Калінніка) збіралі каліны і журавіны, а таксама засявалі поле азімым жытам. Лічылася, калі на Калінніка холадна, то і ў пачатку верасня будзе холадна, а калі туман – будзе добры ўраджай ячменю ды аўса. Калі ж авёс, які ўжо саспеў, зазелянее другі раз, увосень будзе дрэннае надвор`е.

У гэты дзень гаспадыні пяклі пірагі з ягадамі каліны. Прыгаворвалі: "Каліна сама сябе хваліла, што яна з мёдам добрая". Але для пчол ужо надыходзіць кепскі час – туман не спрыяе вылету насякомых з вулляў. 

У каталікоў 11 жніўня – Лаўрын дзень, казалі: "На Лаўрына спяшайся да млына", гэта значыць, трэба ўжо пачынаць малоць збожжа.

Sputnik, 11 жніўня 2019
 
Дата публикации:11.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Календарь Август Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме