https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Турчын абмеркаваў з Turkcell Group пытанні вядзення ў Беларусі бізнесу аператара ЗАТ "БеСТ"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Першы намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Турчын на сустрэчы з кіраўніцтвам буйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Турцыі Turkcell Group абмеркаваў пытанні вядзення ў Беларусі бізнесу аператара сотавай рухомай электрасувязі ЗАТ "БеСТ" (гандлёвая марка Life). 

Як вядома, 80 працэнтаў акцый гэтага аператара належыць турэцкай кампаніі. Кіраўніцтва Turkcell Group прадставіла свае прапановы па стварэнні ўмоў для малага аператара, якія дазваляюць паспяхова працаваць на рынку сотавай сувязі.

Аляксандр Турчын адзначыў, што беларускі бок разгледзіць усе прапановы, але галоўным крытэрыем пры прыняцці рашэнняў будзе заставацца нязменнае правіла захавання роўных умоў гаспадарання для ўсіх удзельнікаў рынку.

Тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell Group была заснавана ў 1994 годзе разам з запускам першай турэцкай сеткі GSM. Цяпер гэта буйнейшы GSM аператар у Турцыі з базай карыстальнікаў каля 38 млн абанентаў і адзін з буйных ігракоў на еўрапейскім і сусветным рынках лічбавай эканомікі (тэлекамунікацыі, перадача даных і іншае).

У канцы мінулага года сукупны памер актываў кампаніі ацэньваўся ў 45,4 млрд турэцкіх лір (амаль $9 млрд).

30 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Сотовая связь Life:) Технологии Turkcell Group
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме