https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праверыць дзелавую рэпутацыю суб`екта гаспадарання можна на адзіным партале электронных паслуг


Паслуга па праверцы добранадзейнасці дзелавой рэпутацыі даступна на адзіным партале электронных паслуг, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
Электронная паслуга прадастаўляецца юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, фізічным асобам у выглядзе інфармацыі на аснове звестак некалькіх дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, інтэграваных з агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай (ААІС).

Звесткі прадастаўляюцца ў прывязцы да УНП. Калі УНП невядомы, то карыстальнік можа скарыстацца пошукам па назве, выбраць контрагента і далей атрымаць інфармацыю па канкрэтным УНП.

Пры атрыманні паслугі прадастаўляецца агульная інфармацыя аб суб`екце гаспадарання, звесткі аб знаходжанні ў Дзяржаўным рэестры плацельшчыкаў, наяўнасці або адсутнасці запазычанасці перад бюджэтам, інфармацыя па справах аб банкруцтве, а таксама аб уключэнні суб`ектаў гаспадарання ў план выбарачных праверак КДК, звесткі Гандлёвага рэестра.

"Гэта першая такая электронная паслуга, калі інфармацыя з сямі дзяржаўных баз даных прадастаўляецца комплексна, па адным кліку, і не трэба атрымліваць звесткі асобна па сямі запытах", - адзначылі ў НЦЭП.

Для юрыдычных асоб, ІП паслуга даступна з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу, фізічным асобам - па ўнікальным ідэнтыфікатары, які ўключае ў сябе лагін (імя ўліковага запісу грамадзяніна ў ААІС) і пароль. Паслуга па праверцы добранадзейнасці дзелавой рэпутацыі платная - ацэнка рызык перад патэнцыяльнай здзелкай каштуе 42 капейкі.

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Информация Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме