https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гандлёвыя арганізацыі Мінска прапануюць скідкі ў ліпені


Акцыі "Дзень скідак" пройдуць у ліпені ў гандлёвых арганізацыях сталіцы, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
ЦУМ 18, 20, 25 ліпеня прапануе скідку 25 працэнтаў на нехарчовыя тавары, 5 працэнтаў - на харчовыя. 4, 11, 13, 27 ліпеня цэны на нехарчовыя тавары знізяць на 22 працэнты, на харчовыя - на 5 працэнтаў. Трымальнікі дысконтных картак кожны панядзелак ліпеня могуць рабіць пакупкі са скідкай у памеры 20 працэнтаў.

У ГУМе 2, 6, 9, 13, 16, 20, 23, 27 ліпеня нехарчовыя тавары патаннеюць на 25 працэнтаў. Кожны чацвер ліпеня будуць скідкі 27 працэнтаў на нехарчовыя тавары, 8-21 ліпеня - да 40 працэнтаў на асобныя групы тавараў. Для трымальнікаў дысконтных картак падрыхтавалі скідкі 27 працэнтаў у секцыях нехарчовых тавараў 5, 12, 19, 26 ліпеня.

"Універмаг Беларусь" 9, 16, 23 ліпеня запрашае набыць нехарчовыя тавары са скідкай 25 працэнтаў, харчовыя - 5 працэнтаў, 2-3 ліпеня чакаюцца скідкі 28 працэнтаў і 5 працэнтаў адпаведна. 29, 30, 31 ліпеня нехарчовыя тавары будуць каштаваць на 30 працэнтаў танней (дзіцячае адзенне і абутак - на 28 працэнтаў), харчовыя - на 5 працэнтаў. Трымальнікі дысконтных картак 4-7, 10-14, 17-21, 24-28 ліпеня змогуць набыць нехарчовыя тавары са скідкай 28 працэнтаў, харчовыя - 5 працэнтаў.

Гандлёвы дом "На Нямізе" 1, 2, 3, 4 лiпеня знізіць цэны на нехарчовыя (30 працэнтаў) і харчовыя (5 працэнтаў) тавары. У наступныя тры дні (5, 6, 7 ліпеня) пакупнікам прапануюць скідкі 28 працэнтаў і 5 працэнтаў адпаведна. Пачынаючы з 9 ліпеня кожны аўторак, сераду і суботу будуць скідкі 27 працэнтаў на нехарчовыя і 5 працэнтаў на харчовыя тавары. Трымальнікам дысконтных картак з 9 ліпеня кожны чацвер і пятніцу ліпеня можна будзе рабіць пакупкі са скідкай 30 працэнтаў на нехарчовыя і 5 працэнтаў на харчовыя тавары.

"Кірмаш" абяцае кожную сераду, пятніцу і суботу ліпеня скідкі 25 працэнтаў на нехарчовыя тавары. А трымальнікаў дысконтных картак кожны панядзелак ліпеня будуць радаваць зніжанай на 28 працэнтаў цаной на нехарчовыя тавары.

Магазіны гандлёвага цэнтра "Сталіца" 20-21 лiпеня прапануюць скідкі да 50 працэнтаў.

Мінус 20 працэнтаў ад цаны абяцае ААТ "Алеся" (вул. Старавіленская, 131, вул. Багдановіча, 78, вул. Мяснікова, 35) кожны аўторак і пятніцу ліпеня, а таксама ўвесь ліпень пры куплі на звыш Br120, ЗАТ "Лянок" (пр. Незалежнасці, 46) - кожную сераду і суботу ліпеня.

ТАА "Старт-Х" (вул. Даўгабродская, 26) будзе зніжаць цэны на 15 працэнтаў кожную сераду ліпеня, на 30 працэнтаў - увесь месяц на асобныя групы тавараў.

Таксама на асобныя групы тавараў прадаставяць скідкі ў ТАА "Севяранка" (вул. Ангарская, 38) - мінус 15 працэнтаў кожны аўторак, чацвер і суботу ліпеня; у ТДА "Вераніка" (вул. Прытыцкага, 38) - 30-70 працэнтаў увесь ліпень; у ГЗАТ "Пальміра" (вул. Шугаева, 3/1) - 15 працэнтаў увесь ліпень; у фірменным абутковым магазіне "Прамень" (вул. Кірава, 4) - 20-45 працэнтаў увесь ліпень; у ЗАТ "Сандрык" (пр. газеты "Праўда", 40) - 15-30 працэнтаў увесь ліпень.

У ЗАТ "1000 дробязей" (вул. Калініна, 1) на ўвесь асартымент знізяць цэны 4, 11, 18 ліпеня (17 працэнтаў) і 25 ліпеня (20 працэнтаў).

На працягу месяца асобныя групы тавараў можна будзе купіць танней на 30 працэнтаў. На ўсе тавары ў ЗАТ "Гаспадар і Гаспадыня" (пр. Незалежнасці, 131/1) 10, 17, 24, 31 ліпеня будуць скідкі 22 працэнты, у ГЗАТ "Велікан" (вул. Прытыцкага, 32) - 15 працэнтаў кожную сераду, чацвер ліпеня, у ТАА "Дзіцячы свет" (Лагойскі тракт 25/1) - 10 працэнтаў 10, 17, 24, 31 ліпеня. ЗАТ "Сантэхабсталяванне" (вул. Шчарбакова, 30) кожны чацвер ліпеня запрашае набыць любы тавар (акрамя акцыйных, уцэненых) танней на 20 працэнтаў, а 3 ліпеня - на 30 працэнтаў.

ААТ "Свiтанак" (пр. Незалежнасці, 58-7А, пл. Незалежнасці, 3-2, вул. Ясеніна, 76, вул. Налібоцкая, 1, вул. Русіянава, 7/1, вул. Маскоўская, 7, пр. Газеты "Звязда", 16, вул. Прытыцкага, 29, пр. Дзяржынскага, 104А, пр. Жукава, 44) на ўвесь асартымент тавараў 20, 21 ліпеня прапануе мінус 10 працэнтаў, 22 ліпеня - 17 працэнтаў, 30 ліпеня - 25 працэнтаў.

Інфармацыя аб акцыях і распродажах размяшчаецца на сайтах гандлёвых арганізацый.

1 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.07.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:382
 
Ключевые слова:
Ценообразование Торговля Скидки Июль Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме